Лукашэнка прапанаваў не браць у войска адзінага сына ў сям'і

Лукашэнка прапанаваў не браць у войска адзінага сына ў сям'і

Аляксандр Лукашэнка прапанаваў не браць у войска юнакоў, калі яны з'яўляюцца адзінымі дзецьмі ў сям'і. Такая прапанова прагучала 20 лістапада, калі кіраўнік Беларусі прымаў кадравыя рашэнні. 

Ён нагадаў, што такая практыка існавала раней. "Трэба прааналізаваць гэтую практыку. Гэта адзіны сын, адзіная апора, надзея", — цытуе прэс-служба словы Лукашэнкі. 

Ён дадаў, што многія бацькі з задавальненнем адпраўляюць дзяцей служыць, бо войска дае добрую школу жыцця. Кіраўнік дзяржавы згадаў, што яго дзеці ў войску служылі: "У мяне дзеці служылі ў спецпадраздзяленнях і поўзалі на мяжы так, як мае быць. Але яны прайшлі праз гэта".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі