Вы тут

Лукашэнка прагаласаваў на парламенцкіх выбарах

Аляксандр Лукашэнка / Раман Пратасевіч, Еўрарадыё

Кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка прагаласаваў на выбарах у парламент на мінскім выбарчым участку №506 Старавіленскай выбарчай акругі №105. Ён прыехаў на ўчастак для галасавання каля 11:30, перадае карэспандэнт Еўрарадыё.

"Вы — байцы бачнага фронту", — заявіў Лукашэнка членам выбарчай камісіі.

Наконт таго, за каго ён прагаласаваў, кіраўнік дзяржавы заявіў: "Я думаю, вы самі разумееце, за каго. Калі я гэтага чалавека калісьці сам прызначыў, то яго і падтрымаю".

Па гэтай акрузе балатуецца суддзя Вярхоўнага Суда Святлана Любецкая. Суддзяў Вярхоўнага Суда ў Беларусі сваім указам прызначае кіраўнік дзяржавы.