Лукашэнка пра Юлію Цімашэнку: На бедную жанчыну звалілася столькі праблем
Падчас учорашняй сустрэчы ў Кіеве з прэм'ерам Украіны Юліяй Цімашэнкай Аляксандр Лукашэнка падзякаваў украінскаму боку за арганізацыю візіту, а таксама выказаў словы падтрымкі ў адрас украінскага прэм'ер-міністра.
“У вас вельмі цяжкія часы, на бедную жанчыну навалілася столькі праблем – яна адна сярод мужыкоў ваюе. Я не магу вас павіншаваць з тым, што адбываецца, я проста жадаю, каб вы цэлыя і здаровыя выйшлі з гэтага пабоішча”, — сказаў Лукашэнка.
Беларускі кіраўнік заявіў, што заўсёды з задавальненнем наведвае Ўкраіну, якая з'яўляецца вельмі блізкай па менталітэце да Беларусі, перадае УНІАН.