Лукашэнка — пра выбары ва Украіне: "А што, акцёр не можа быць прэзідэнтам?"

Лукашэнка — пра выбары ва Украіне: "А што, акцёр не можа быць прэзідэнтам?"

Аляксандр Лукашэнка чарговы раз выказаўся пра выбары ва Украіне. Гэта адбылося падчас паездкі беларускага кіраўніка на Лагойшчыну 9 красавіка, перадае БЕЛТА. 

Напярэдадні ён даў інтэрв'ю турэцкаму інфармагенцтву "Анадолу", дзе абмеркаваў украінскія выбары. Ён згадаў, што многія ўкраінцы галасуюць за Уладзіміра Зяленскага з прастэставых меркаванняў. Лукашэнка заклікаў не галасаваць, калі сярод кандыдатаў няма каго падтрымліваць. Маўляў, лепш няхай пройдуць паўторныя выбары.

Гэтая заява выклікала бурную рэакцыю. Многія каментатары адзначылі, што беларускі кіраўнік падтрымлівае на выбарах дзейнага прэзідэнта Украіны. 

"Я сказаў тое, што думаю. Калі ты не ведаеш, за каго галасаваць, — не галасуй. Навошта ты галасуеш, навошта рызыкуеш?" — патлумачыў Лукашэнка свае словы. 

"Не, ён Парашэнку падтрымлівае... Як быццам Парашэнка ў мяне сябар, а Зяленскі вораг", — абурыўся беларускі кіраўнік.

Ён дадаў, што і ў Расіі Зяленскага "дубасяць", прыпамінаючы яму акцёрскую прафесію. "А што, акцёр не можа быць прэзідэнтам?" — задаў пытанне Лукашэнка і прывёў прыклад Рональда Рэйгана.

Таксама Лукашэнка нагадаў, што ва Украіне прыняцце многіх рашэнняў залежыць ад ухвалення ў парламенце. 

Нагадаем, што раней беларускі кіраўнік выказваў меркаванне, што прэзідэнцкія выбары ў другім туры выйграе Пётр Парашэнка

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі