Вы тут

Лукашэнка: "Людзі адурманены"

Падчас сустрэчы Лукашэнкі з працоўнымі МТЗ / @pul_1

29 траўня падчас размовы з працоўнымі Мінскага трактарнага завода Аляксандр Лукашэнка прадказальна выказаўся пра сітуацыю з каранавірусам.

"Я па-ранейшаму прытрымліваюся аднаго прынцыпу: гэта больш, чым хвароба, цытуе словы кіраўніка дзяржавы тэлеграм-канал Пул Першага. — Хвароба займае палову, можа, і менш. Усё астатняе — гэта палітыка".

Лукашэнка заявіў, што 2020 год — "год палітыкі". "Людзі адурманеныя, — працягваў беларускі кіраўнік. — У гэтым асаблівасць і складанасць моманту".

Цяжка сказаць, ці меў на ўвазе Аляксандр Лукашэнка толькі сітуацыю з каранавірусам, ці яшчэ і прэзідэнцкую выбарчую кампанію.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.