Вы тут

Лукашэнка: на багатым Захадзе дзікае беспрацоўе, людзі каструлямі барабаняць

Пратэст з каструляй у руках / bb.lv

Аляксандр Лукашэнка параўнаў сітуацыю ў Беларусі і на Захадзе. У пятніцу ён наведаў Мінскі трактарны завод і ў чарговы раз заявіў, што рашэнне ў часы каранавіруса не спыняць вытворчасць было слушным.

"На багатым Захадзе дзікае беспрацоўе, людзі каструлямі барабаняць,цытуе словы Лукашэнкі БЕЛТА. — Дзякуй богу, што мы гэтага пазбеглі, не зачыніліся".

Кіраўніку дзяржавы на прадпрыемстве распавялі, што МТЗ працуе "устойліва", нават вакансіі ёсць. Гэтая інфармацыя парадавала Аляксандра Лукашэнку. "Тое, што я гаварыў, — працягваў ён даказваць слушнасць свайго рашэння. — Нам не трэба спяшацца, з верталёта грошы раскідваць. Ёсць працоўныя месцы".

Відавочна, што Лукашэнка меў на ўвазе дапамогу насельніцтву ва ўмовах каранавіруса, якую аказваюць іншыя дзяржавы сваім грамадзянам. У нашай краіне таксама былі зроблены некаторыя захады — падпісаны ўказы па сацыяльнай абароне работнікаў ва ўмовах пандэміі каранавіруса.

Лукашэнка на МТЗ / БЕЛТА

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.