Даследаванне: у часы каранавіруса ў беларусаў няма падушкі бяспекі

Даследаванне: у часы каранавіруса ў беларусаў няма падушкі бяспекі

У часы распаўсюду каранавіруса ў беларусаў практычна няма падушкі бяспекі. Пра гэта журналістам распавяла акадэмічны дырэктар Цэнтра эканамічных даследаванняў BEROC Кацярына Барнукова. Падчас сустрэчы "Сацыяльныя наступствы пандэміі і неабходныя меры падтрымкі насельніцтва" яна паведаміла вынікі праведзенага ў траўні 2020-га даследавання. З іх вынікае, што ў кожнага трэцяга жыхара Беларусі (33,2%) зберажэнняў хопіць менш, чым на месяц. 23,4% апытаных маюць зберажэнні, якіх хопіць на месяц.

Людзі чакаюць падтрымкі ад дзяржавы. 55% апытаных хацелі б, каб увялі забарону на павышэнне цаны на прадукты харчавання, на другім месцы — зніжэнне тарыфаў на ЖКГ (у асноўным пра гэта гаварылі жанчыны), на трэцім — выплата дапамогі, якой хапіла б на 2-3 месяцы.

Даследчыкі адзначаюць, што страта даходаў беларусаў перамясцілася з Мінска ў малыя гарады, з сферы паслуг — у прамысловасць.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі