Вы тут

Лукашэнка пра кошты на лекі: "жастачайшым" чынам спыняць людзей

Аптэка ў Мінску / Еўрарадыё

Аляксандр Лукашэнка загадаў кантраляваць кошты на лекі ў аптэках. Гаворка пра гэта ішла падчас даклада старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю Васіля Герасімава.

На пачатку года ПДВ на лекі вырас да 10%, пасля чаго кошты на лекі таксама сталі расці. Па словах Герасімава, на некаторыя лекі кошты падняліся ажно на 30%.

24 лютага МАРГ забараніў павышаць кошты на сацыяльна значныя тавары і шэраг лекаў.

"Значыць, "жастачайшым" чынам трэба спыняць людзей. Мы павінны бачыць і аптавікоў, і розніцу. Але самае галоўнае — лекі. Мы не павінны дазволіць гэтым рознага роду ачумелым нажывацца на бедах людзей", перадае БЕЛТА словы Лукашэнкі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.