Вы тут

ByCovid-19: чаму беларусы робяць тое, што мусіць рабіць дзяржава?

Фота са старонкі “ByCovid-19 — дапамога лекарам у Беларусі” ў "Фэйсбуку"

Нягледзячы на тое, што каранавірус прыйшоў у Беларусь пазней, чым у большасць еўрапейскіх краін, беларуская сістэма аховы здароўя не паспела падрыхтавацца супрацьстаяць хваробе. Насуперак заявам чыноўнікаў ад медыцыны і кіраўніцтва краіны, нечакана высветлілася, што ў лякарнях краіны катастрафічна не хапае неабходных сродкаў аховы і медыцынскай тэхнікі. І лекары вымушаныя былі звяртацца па дапамогу да грамадзян краіны. Неабыякавыя людзі адгукнуліся імгненна, і была распачатая кампанія “ByCovid-19 — дапамога лекарам у Беларусі”.

Што найперш неабходна лекарам і медычным установам краіны? Пра якія сумы на набыццё неабходнага ідзе размова і ці актыўна людзі ахвяруюць? Чаму беларусы за свае сродкі павінны набыць тое, чым лекараў павінна забяспечваць дзяржава? Ці ёсць супраціў ініцыятыве з боку мясцовых чыноўнікаў?

На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказваюць удзельнікі кампаніі Андрэй Стрыжак, Антон Матолька і Андрэй Ткачоў.

 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.