Лукашэнка пра хакей: Заробак у тры разы большы, чым у прэзідэнта!

Між іншым, Аляксандр Лукашэнка выказаўся пра сітуацыю ў беларускім хакеі.



"Па заканчэнні Каляднага турніру ў нас была камандная вячэра, — цытуе словы Лукашэнкі "Прессбол". — Адзін хлопец з ліку прафесіяналаў, нават прозвішча яго не памятаю, сказаў: "Аляксандр Рыгоравіч, мне, вядома, сорамна казаць, але калі б у нас так трэніраваліся, як ваша каманда, нам не было б цаны". Ён з сорамам гэта адзначыў. А я думаю, за што мы ім плацім грошы? Узялі, кармушкі пастваралі. Папрасіў паказаць мне заробкі хакейных функцыянераў. Пятроў, дырэктар клуба... Іваноў, Сідараў і іншыя. 92 мільёны ў месяц! У тры разы больш, чым заробак прэзідэнта.



За што ў гэтым годзе дынамаўскім гульцам плаціць? Яны нагадзілі ў душу любому беларусу больш, чым хто-небудзь іншы. Гэта што за гульня такая?".
 

Лукашэнка хоча, каб усе ахнулі ад чэмпіянату свету па хакеі
 

Фота — БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі