Лукашэнка: плануем распрацаваць яшчэ больш магутную беларускую зброю

Лукашэнка: плануем распрацаваць яшчэ больш магутную беларускую зброю

Аляксандр Лукашэнка заявіў, што ў Беларусі плануюць распрацаваць магутную зброю. 23 верасня кіраўнік дзяржавы прымаў з дакладам старшыню Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта Рамана Галоўчанку. Лукашэнка адзначыў, што наша краіна апынулася ў гарачай палітычнай кропцы і павінна паклапаціцца пра сваю бяспеку.

Аляксандр Лукашэнка нагадаў, што Беларусь выступае супраць размяшчэння ў Еўропе ракет сярэдняй і меншай далёкасці. Аднак сітуацыя вымушае выпускаць найноўшую зброю, якую "мы здольныя сёння ствараць". Гаворка ішла пра развіццё ракетабудаўнічай галіны. У Беларусі ўжо стварылі ракету сярэдняй далёкасці, цяпер у планах распрацаваць яшчэ больш магутную зброю, заявіў беларускі кіраўнік. Аляксандра Лукашэнку цікавіла, як вырашаюцца пытанні павелічэння далёкасці і магутнасці згаданых ракет "на падставе той базы, якая ў нас існуе, вопыту нашых партнёраў, перш за ўсё КНР, з якой мы актыўна супрацоўнічаем у галіне ракетабудавання".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі