Вы тут

Лукашэнка паўдзельнічаў у адкрыцці міжнароднага форуму ў Кітаі

Фота: БЕЛТА

Кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка паўдзельнічаў у цырымоніі адкрыцця міжнароднага форуму “Адзін пояс і адзін шлях”, які адкрыўся сёння ў Пекіне. На форум прыбылі кіраўнікі 29 дзяржаваў, а ўсяго на ім прысутнічаць дэлегацыі ад 130 краін, паведамляе БЕЛТА.

Стратэгічную канцэпцыю эканамічнага поясу Шаўковага шляху вылучыў старшыня КНР Сі Цзіньпін у 2013 годзе. Яна скіраваная на распрацоўку інавацыйнай мадэлі ўзаемадзеяння і фармавання новага парадку міжрэгіянальнага супрацоўніцтва. Канцэпцыя атрымала назву “Адзін пояс і адзін шлях”, бо паралельна ўзнікла ініцыятыва будаўніцтва Марскога шаўковага шляху ХХІ стагоддзя.

У аснове гэтай канцэпцыі ляжыць палітычная каардынацыя паміж краінамі, узаемасувязь інфраструктуры, бесперабойны гандаль, свабоднае перасоўванне капіталу і ўмацаванне блізкасці паміж народамі.

Беларусь задзейнічаная з двух з чатырох ключавых маршрутаў новага сухапутнага Шаўковага шляху.