Вы тут

Лукашэнка патлумачыў, чаму пратэсты ў Беларусі "расцягнуліся па часе"

Аляксандр Лукашэнка / t.me/nailyaaskerzade

Аляксандр Лукашэнка растлумачыў, што акцыі пратэсту ў Беларусі сталі такімі працяглымі з-за зачыненых межаў з Расіяй. Пра гэта ён заявіў у інтэрв'ю журналістцы Наіле Аскер-задэ.

"Нічога надзвычайнага, калі можна так выказацца, у параўнанні з папярэднімі вынікамі выбарамі не адбылося. Адзінае што — расцягнулася па часе. Чаму? Таму што нават вы (Расія. — Еўрарадыё) закрылі ад нас мяжу. І тыя некалькі тысяч чалавек, якія працавалі у Расіі, вы іх адтуль "выціснулі", яны тут засталіся, а працаваць не хочуць", — сказаў Лукашэнка.

Відэа з гэтым фрагментам Аскер-задэ размясціла 16 студзеня ў сваім телеграм-канале. У фінальную версію інтэрв'ю, якое выйшла на тэлеканале "Расія 1" у пачатку студзеня, ён не патрапіў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.