Лукашэнка пахваліў туркменаў, якія гуляюць у хакей пры плюс 45 градусах

У панядзелак Аляксандр Лукашэнка наведаў хакейны матч з удзелам туркменскай юнацкай зборнай. Сёння ён падзяліўся ўражаннямі з прэзідэнтам Туркменістана Гурбангулы Бердымухамедавым. Ён пахваліў хакеістаў і адзначыў, што хацеў бы пабачыць іх у Беларусі, "каб яны згулялі са сваімі [беларускімі] аднагодкамі".



"Я ніколі не думаў, што тут, дзе летам тэмпература плюс 45 градусаў Цэльсія, могуць за такі кароткі час пабудаваць лядовыя палацы і навучыць людзей гуляць у хакей", — цытуе словы Аляксандра Лукашэнкі БЕЛТА.
 

Фота — ria.ru
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі