Лукашэнка паедзе ў Маскву “глядзець прыгожы футбол”

Лукашэнка паедзе ў Маскву “глядзець прыгожы футбол”

Аляксандр Лукашэнка паедзе ў Маскву глядзець фінальны матч чэмпіянату свету па футболе, які пройдзе 15 ліпеня на стадыёне “Лужнікі”. Беларускага кіраўніка запрасіў туды прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на прэс-сакратара прэзідэнта Наталлю Эйсмант.

Паводле яе словаў, Лукашэнка пільна сачыў за матчамі мундыялю на групавой стадыі і ў плэй-оф. Ён высока ацаніў дасягненне гаспадароў турніру — зборнай Расіі, а таксама адзначыў, што агулам многія каманды паказалі першакласны футбол.

Пры гэтым Лукашэнка не прызнаўся, за якую з каманд-фіналістаў ён будзе заўзець. Ён сказаў толькі, што будзе заўзець за “прыгожы і выніковы футбол”.

Сёння, 14 ліпеня ў 17.00 пачынаецца матч за трэцяе месца, на якім сустрэнуцца зборныя Англіі і Бельгіі. Заўтра, у 18.00 пачнецца фінальны матч паміж зборнымі Францыі і Харватыі. Харваты, дарэчы,  выбілі зборную Расіі з чвэрцьфіналу спаборніцтваў, атрымаўшы перамогу ў серыі пенальці.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі