Вы тут

Лукашэнка паедзе да Пуціна, 22 лютага будуць "вельмі працяглыя перамовы"

Уладзімір Пуцін і Аляксандр Лукашэнка / kremlin.ru

Аляксандр Лукашэнка паедзе да Уладзіміра Пуціна на наступным тыдні. Пра прыблізны тэрмін сустрэчы паведаміў тэлеграм-канал @pul_1.

"Мы сапраўды з Пуціным даўно дамовіліся, што ў пачатку 20-х лютага сустрэнемся і пагаворым па некаторых накірунках нашага супрацоўніцтва", заявіў Лукашэнка ў чацвер.

Пра тое, што рыхтуецца сустрэча Лукашэнкі і Пуціна ўпершыню паведаміла Масква. Апошні раз яны сустракаліся ў сярэдзіне верасня 2020-га ў Сочы. Пасля таго яны размаўлялі альбо па тэлефоне, альбо кантактавалі падчас анлайн-самітаў.

Прэс-сакратар расійскага прэзідэнта Дзмітрый Пяскоў удакладніў, што сустрэча адбудзецца 22 лютага. Паводле яго слоў, будуць "вельмі працяглыя перамовы".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.