Лукашэнка падзякаваў Пуціну за дапамогу беларускай эканоміцы

Аляксандр Лукашэнка ў сваёй прамове падзякаваў Уладзіміру Пуціну за падтрымку і дапамогу, якія атрымлівае Беларусь. Ён падкрэсліў, што ў нашай краіне гэта памятаюць. Лукашэнка выказаў упэўненасць, што Беларусь і Расія "выбіраюцца з сусветнага крызісу", і гэтае выпрабаванне іх зробіць яшчэ больш моцнымі.

"Як я неяк ужо сказаў, калі мяне тут дапякалі асобныя людзі: не хвалюйцеся, калі трэба, мы станем спіной да спіны і будзем абараняцца, мы будзем змагацца, як калісьці змагаліся разам", — цытуе словы Лукашэнкі БЕЛТА.

Сёння ў Мінску пройдуць таксама перамовы кіраўнікоў Беларусі і Расіі.

Фота — kremlin.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі