Лукашэнка падзякаваў Кітаю і папракнуў Расію

Беларусь паспяхова выпрабавала ў Кітаі ўласную сістэму залпавага агню. Пра гэта Аляксандру Лукашэнку паведаміў старшыня Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта Сяргей Гурулёў.

РІА "Новости" адзначае, што Лукашэнка выказаў падзяку кітайскаму боку за правядзенне чарговых выпрабаванняў. "Не так актыўны наш саюзнік, Расія, у падтрымцы нашых памкненняў, — сказаў Лукашэнка. — Пра гэта мы асобна будзем гаварыць з прэзідэнтам Расіі. Але дзякуй Кітайскай Народнай Рэспубліцы, яе кіраўніцтву за гэтую падтрымку".

Адзначаецца, што беларускае войска атрымае годнае ўзбраенне, што істотна павысіць баявы і абарончы патэнцыял нашай краіны.

Тым часам на Брэсцкім палігоне пачаліся сумесныя антытэрарыстычныя вучэнні вайскоўцаў Беларусі і Кітая. Яны маюць назву "Імклівы арол-2015". Да 27 чэрвеня беларусы і кітайцы будуць адпрацоўваць спецыяльныя дзеянні ў складзе сумеснага падраздзялення.

Фота: ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі