Лукашэнка падтрымаў прапанову аб стварэнні ў Беларусі ІТ-ВНУ

Лукашэнка падтрымаў прапанову аб стварэнні ў Беларусі ІТ-ВНУ

Аляксандр Лукашэнка падтрымаў прапанову аб стварэнні ў Беларусі ІТ-ВНУ. Яна мусіць запрацаваць да новага навучальнага года. Пра гэта па выніках нарады ў кіраўніка дзяржавы паведаміў першы намеснік прэм'ера Аляксандр Турчын, інфармуе БЕЛТА.

"Гэта прапанова не толькі ІТ-супольнасці, але і вядучых нашых ВНУ: БДУ і БДУІР", — сказаў Турчын. Паводле яго слоў, ужо ў бліжэйшы час Лукашэнка атрымае праект нарматыўнага прававога акта, які будзе рэгуляваць дзейнасць новай установы адукацыі.

Таксама на сённяшняй нарадзе Аляксандр Лукашэнка падтрымаў прапанову бізнесмена Віктара Пракапені. Ён выказаў гатоўнасць узяць шэфства над некалькімі школамі, каб сфармаваць у іх профільныя класы. Пракапеня назваў гэта "эксперыментальнай ІТ-адукацыяй".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі