Лукашэнка падпяваў савецкую песню "Живет-живет в этом доме Галина"

Лукашэнка падпяваў савецкую песню "Живет-живет в этом доме Галина"

Падчас знаёмства з беларускімі ўзорамі тэхнікі Аляксандру Лукашэнку паказалі беларускі баян-сінтэзатар, які ўмее падключацца да калонак па Wi-Fi. Яго дзеянне прадэманстраваў кіраўніцтву дзяржавы музыка Віталь Варанко, піша nn.by. 

Музыка заспяваў савецкі хіт, і Лукашэнка падцягнуў: 

"Растет-растет возле дома калина,
Растет-растет на мою на беду,
Живет-живет в этом доме Галина,
А я никак всё туда не дойду"
.

Як бачна на відэа, віцэ-прэм'ер Ігар Петрышэнка і міністр культуры Юрый Бондар, якія стаялі побач з Лукашэнкам, гучна падпяваць не рызыкнулі.

Нагадаем, што жонку Лукашэнкі клічуць Галіна Радзівонаўна.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі