Лукашэнка падпісаў закон пра завочныя суды для палітычных апанентаў

Лукашэнка падпісаў закон пра завочныя суды для палітычных апанентаў

21 ліпеня Аляксандр Лукашэнка падпісаў закон "Аб змене Крымінальна-працэсуальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь", перадае БЕЛТА. 

Гэты закон уводзіць завочныя суды для людзей, якія знаходзяцца па-за межамі Беларусі. 

Улада не хавае, што завочныя суды — мера супраць палітычных апанентаў. Паведамляецца, што яны будуць разглядаць такія справы, як акт тэрарызму, генацыд, наёмніцтва, здрада дзяржаве, дыверсія, стварэнне экстрэмісцкага фарміравання альбо ўдзел у ім, масавыя беспарадкі, заклікі да санкцый. За выключэннем генацыду ўсё астатняе — стандартны набор абвінавачанняў на адрас апанентаў афіыйнага Мінска.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі