Вы тут

Лукашэнка падпісаў закон "Аб недапушчэнні рэабілітацыі нацызму"

У дакуменце ідзе гаворка пра асноўныя накірункі прафілактыкі распаўсюду нацысцкай ідэалогіі / БЕЛТА

Аляксандр Лукашэнка падпісаў закон "Аб недапушчэнні рэабілітацыі нацызму" (парламент яго прыняў у красавіку), паведамляе тэлеканал "Беларусь 1". Ён устанаўлівае забарону на гераізацыю, на апраўданне нацысцкай ідэалогіі, на садзейнічанне гэтаму ў любой форме. Крымінальнай адказнасці будуць падлягаць асобы, якія здзейснілі такія дзеі неаднаразова.

У законе заканадаўча замацоўваюцца вызначэнні такіх тэрмінаў, як "нацысцкія злачынцы", "памагатыя нацысцкіх злачынцаў". Пашыраны змест тэрміну "нацысцкая сімволіка і атрыбутыка".

Таксама ў дакуменце ідзе гаворка пра асноўныя накірункі прафілактыкі распаўсюду нацысцкай ідэалогіі.

"Па супрацьдзеянні, па прафілактыцы закон настолькі збалансаваны, што дазваляе ўсімі даступнымі метадамі выяўляць і прафілактаваць спробы рэабілітацыі нацызму, — кажа генпракурор Андрэй Швед. — Хто такія нацысцкія злачынцы, хто такія памагатыя нацыстаў і іншыя дэфініцыі, якія дазволяць з пункту гледжання права выкарыстоўваць увесь прававы арсенал для процідзеяння".

Асноўныя палажэнні закона пачнуць дзейнічаць праз месяц пасля афіцыйнай публікацыі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.