Вы тут

Тэрыторыя вакол Нацыянальнага аэрапорту стане часткай Мінска

Раман Пратасевіч, Еўрарадыё

Мінск стане большым на 321 га  — часткай сталіцы зробіцца тэрыторыя вакол Нацыянальнага аэрапорту. Мяняюцца не толькі межы Мінска, але і Смалявіцкага раёна Мінскай вобласці. Адпаведны ўказ падпісаў кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка. Дакумент апублікаваны 16 кастрычніка на Нацыянальным прававым партале.

Для комплекснага развіцця тэрыторыі Нацыянальнага аэрапорта “Мінск” у межы горада ўключаць зямельныя ўчасткі юрыдычных асоб, якія размешчаны ў Смалявіцкім раёне. Агульная плошча —  321,56 га. Гэтыя тэрыторыі далучацца да Кастрычніцкага раёну сталіцы.

Рэалізацыя ўказа даручана Мінскаму аблвыканкаму, Мінскаму гарвыканкаму, Смалявіцкаму райвыканкаму, Дзяржаўнаму камітэту па маёмасці.

pravo.by

У дакуменце пералічаныя зямельныя ўчасткі юрыдычных асоб, якія ўвойдуць у межы Мінска: ІП “Штотц Агра-Сэрвіс", Прыватнае прадпрыемства “Бацькоўская Ніва”, РУП “МО БЧ”, КУП “Мінскаблдарбуд”, РУП “Мінскаўтадар-Цэнтр”, ЗАТ “Інвестыцыйнае фінансаванне”, ЗТАА “АОІ Лагістык Парк”, ААТ “Мінскі завод грамадзянскай авіяцыі № 407 ”, ВРУП “Мінскаблгаз”, РУП “Белтэлекам”, РУП “Мінскэнерга”, РУП “Нацыянальны аэрапорт Мінск”, ДЛГУ “Смалявіцкі лясгас”, ДУ “Аб'яднанне Мінскмеліяводгас”.

Летам дэпутаты Мінгарсавета прапаноўвалі ўключыць землі Нацыянальнага аэрапорта ў гарадскую мяжу Мінска.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.