Вы тут

Лукашэнка падпісаў указ па крамах duty free

Крама duty free / БЕЛТА

Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ па крамах duty free (№ 476 ад 24 снежня 2019-га), які ўносіць змены ў дакумент ад 22 красавіка 2014 года. Прэс-служба кіраўніка дзяржавы распавяла пра новаўвядзенні. У прыватнасці, у адным аўтадарожным пункце пропуску на ўездзе ў нашу краіну можна размяшчаць не больш за адну краму бяспошліннага гандлю. Таксама вызначаны патрабаванні, каб у duty free не прадавалася алкаголю і тытуню больш нормы, па якой тавары для асабістага карыстання ўвозяцца без выплаты мытных пошлін і падаткаў.

Як інфармавала Еўрарадыё, у верасні сёлета Лукашэнка правёў нараду, прысвечаную развіццю сеткі крамаў duty fre. На той момант у Беларусі дзейнічала іх 70. Кіраўнік дзяржавы ўхваліў адкрыццё дадатковых крамаў duty free на ўездзе ў нашу краіну. Меркавалася, што іх будзе чатыры.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.