Лукашэнка падпісаў дырэктыву аб развіцці жыллёва-камунальнай гаспадаркі

Лукашэнка падпісаў дырэктыву аб развіцці жыллёва-камунальнай гаспадаркі

Аляксандр Лукашэнка падпісаў Дырэктыву № 7 "Аб удасканаленні і развіцці жыллёва-камунальнай гаспадаркі краіны". Як адзначае БЕЛТА, у дакумент увайшлі рашэнні, прынятыя ў кастрычніку 2017-га на рэспубліканскім семінары-нарадзе. Асноўнымі мэтамі дырэктывы з'яўляюцца павышэнне якасці паслуг, правядзенне справядлівай тарыфнай палітыкі, аказанне дзяржпадтрымкі малазабяспечаным і сацыяльна неабароненым катэгорыям грамадзян. Таксама прадугледжваецца ўдасканаленне працы з насельніцтвам,  стымуляванне грамадзян да ўдзелу ў рэалізацыі энергаэфектыўных мерапрыемстваў ў жыллёвым фондзе, развіццё механізмаў грамадскага кантролю ў сферы жыллёва-камунальнай гаспадаркі, якмага шырэйшае далучэнне людзей да добраўпарадкавання тэрыторый іх населеных пунктаў.

Дырэктыва накіравана і на ўдасканаленне абыходжання з камунальнымі адходамі, на паэтапную адмову ад поліэтыленавай ўпакоўкі. Пра тое, што яе трэба замяніць экалагічна бяспечнай упакоўкай, у тым ліку са шкла і паперы, Лукашэнка гаварыў неаднаразова.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі