Лукашэнка — падначаленым: Вы — маленькія прэзідэнты! (відэа)

У чацвер кіраўнік дзяржавы прызначыў новых кіраўнікоў Мінскай і Гродзенскай абласцей. 52-гадовы Сямён Шапіра стаў старшынёй Мінскага аблвыканкаму. Апошнія 3,5 гады ён кіраваў Гродзеншчынай. Цяпер на яго пасаду прызначаны 60-гадовы Уладзімір Краўцоў. Дагэтуль ён быў старшынёй пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па эканамічнай палітыцы, а яшчэ раней працаваў у Магілёўскім аблвыканкаме (намеснікам старшыні, першым намеснікам).

Прызначаючы Шапіру і Краўцова, Аляксандр Лукашэнка заклікаў іх дзейнічаць, быць сапраўднымі гаспадарамі, кіраўнікамі.



"Запомніце, я заўсёды гаварыў (можа і праз край вы карыстаецеся гэтым): вы — маленькія прэзідэнты на сваёй тэрыторыі! — гаворыць Лукашэнка. — Вы, як прэзідэнт, адказваеце за гэтую зямлю, вам дадзеныя вялізныя правы. Ніякіх кампартый і партый у вас няма, якія вам перашкаджаюць, ці блытаюцца пад нагамі. Дзейнічайце! Вы даеце справаздачу толькі прэзідэнту... Вы агароджаныя з усіх бакоў. Вам не трэба хадзіць і глядзець па баках".



У той жа час кіраўнік дзяржавы нагадаў пра будучыя выбары і тое, што людзям трэба паказаць канкрэтныя вынікі працы.



Фота — ctv.by, Коммерсант
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі