Ні аўто, ні нерухомасці: Лукашэнка паказаў у дэкларацыі толькі заробак

Ні аўто, ні нерухомасці: Лукашэнка паказаў у дэкларацыі толькі заробак

Даход Аляксандра Лукашэнкі за 2019 год складае толькі яго заработная плата — 117 068 рублёў за год (або 9755 рублёў за месяц, або крыху менш за 5000 долараў). Гэта вынікае з дэкларацыі аб даходах, якую ён падаў як кандыдат у прэзідэнты. Звесткі апублікаваныя 15 ліпеня ў газеце Адміністрацыі прэзідэнта "СБ. Беларусь сегодня". 

Ніякай іншай рухомай ці нерухомай маёмасці кіраўнік Беларусі не задэклараваў. 

У яго жонкі Галіны Радзівонаўны ёсць дом і зямельны ўчастак у Шклове, доля дома ў Шклоўскім раёне, а таксама 56 акцыяў Шклоўскага масларобнага завода.

Ні аўто, ні нерухомасці: Лукашэнка паказаў у дэкларацыі толькі заробак
Лукашэнка не задэклараваў іншыя даходы, акрамя заробку / Еўрарадыё

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі