Лукашэнка падарыў Пугачовай тры мяхі бульбы і ордэн
Тры мяхі бульбы, сала і цукеркі — такія падарункі дасталіся Але Пугачовай ад Аляксандра Лукашэнкі, паведамляе тэлеканал НТВ.
Канцэрт Пугачовай у "Мінск-Арэне" прайшоў 2 лістапада. Тады ёй ад імя кіраўніка Беларусі перадалі цукеркі, якія звычайна ўручаюць толькі першым асобам.
Аднак пасля вяртання ў Маскву спявачка паведаміла, што ад Лукашэнкі ёй уручылі тры мяхі адборнай бульбы, а таксама сала і ордэн.
Тэлеканал НТВ падкрэсліў, што Лукашэнка дорыць бульбу толькі высокапастаўленым гасцям. Год таму беларускі кіраўнік прывёз чатыры мяхі бульбы ў Крэмль Уладзіміру Пуціну.
Кожны мех бульбы для Пугачовай Лукашэнка забяспечыў падрабязнай інструкцыяй. На іх пазначана, якая бульба больш прыдатная для супа і пюрэ, а якую лепш смажыць і рабіць дранікі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.