Лукашэнка падарыў прэм'еру Венгрыі футбольную майку з нумарам 2 (відэа)

Лукашэнка падарыў прэм'еру Венгрыі футбольную майку з нумарам 2 (відэа)

5 чэрвеня Аляксандр Лукашэнка ў Палацы Незалежнасці сустракаўся з прэм'ер-міністрам Венгрыі Віктарам Орбанам.

На памяць аб сустрэчы беларускі кіраўнік падарыў высокапастаўленаму госцю футбольную майку зборнай Беларусі пад нумарам 2. Пад гэтым нумарам Орбан перыядычна гуляе. (Дарэчы, сам Лукашэнка гуляе пераважна ў хакей і заўжды пад нумарам 1.)

Як адзначае БЕЛТА, Орбан захапляецца футболам. Адначасова з палітычнай дзейнасцю ён гуляў у клубе трэцяга футбольнага дывізіёна "Фельчут", а ў 2004 годзе нават замяняў трэнера.

Таксама Лукашэнка падарыў яму кнігу "Спадчына Беларусі": "Каб вы лепш ведалі культуру Беларусі". Атрымаў Орбан у падарунак і эксклюзіўны набор шакаладу "Прэзідэнт".

Венгерскі госць аддзячыў Аляксандру Лукашэнку кававым і чайным парцалянавым сервізам ручной работы, зробленым на вядомай у Венгрыі фабрыцы. Беларускі кіраўнік высока ацаніў падарунак, але дадаў, што і ў Беларусі ёсць аналагічная вытворчасць. "Нам трэба неяк падзяліць рынак і працаваць разам", — прапанаваў Лукашэнка.

Лукашэнка падарыў прэм'еру Венгрыі футбольную майку з нумарам 2 (відэа)
Сам Лукашэнка гуляе ў хакей пад нумарам 1 / president.gov.by

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі