Лукашэнка паабяцаў далейшую падтрымку Чырвонаму крыжу

Лукашэнка паабяцаў далейшую падтрымку Чырвонаму крыжу

Беларусь працягне падтрымліваць дзейнасць Міжнароднага камітэта Чырвонага Крыжа. Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў 8 лістапада на сустрэчы з прэзідэнтам МКЧК Петэрам Маўрэрам.

"Наша сённяшняя праца па наступным адкрыцці офіса прадстаўніцтва МКЧК пра многае кажа, і мы гэта вельмі высока цэнім. Гэта будзе новай старонкай у нашых адносінах, часцінкай, якая дадасць у іх больш перспектыў і больш надзей", — перадае прэс-служба словы кіраўніка Беларусі.

Ён дадаў, што Міжнародны камітэт Чырвонага Крыжа ажыццяўляе "самую вялікую місію ў свеце з усіх міжнародных арганізацый". Гэтая арганізацыя, па словах Лукашэнкі, заўсёды знаходзіцца побач з людзьмі, якія трапілі ў бяду, аказвае ім гуманітарную дапамогу ці выступае пасярэднікам па аказанні гуманітарнай дапамогі. 

Беларускі кіраўнік звярнуў увагу на тое, што наша краіна таксама імкнецца дапамагчы тым, хто мае патрэбу. Напрыклад, падчас украінскага крызісу Беларусь прыняла каля 150 тысяч бежанцаў з гэтай краіны. Прыгадаў ён і беларускую гуманітарную дапамогу сірыйскаму народу, аздараўленне сірыйскіх дзяцей у Беларусі. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі