Лукашэнка: Некаторыя кажуць, каб шасцю абласцямі ўваходзілі ў склад Расіі

Лукашэнка: Некаторыя кажуць, каб шасцю абласцямі ўваходзілі ў склад Расіі

Аляксандр Лукашэнка распавёў, што пад выглядам "глыбокай інтэграцыі" Расія хацела б інкарпараваць Беларусь. У пятніцу беларускі кіраўнік сустракаўся з прадстаўнікамі расійскіх СМІ. Адказваючы на іх пытанні, ён неаднаразова выказваўся на гэтую тэму.

"Я разумею гэтыя намёкі: атрымайце нафту, але давайце разбурайце краіну і ўступайце ў склад Расіі", — цытуе словы Лукашэнкі сайт interfax.by. — ...Я заўсёды задаю пытанне: такія рэчы ў імя чаго робяцца? Вы падумалі пра наступствы? Як на гэта паглядзяць у нашай і вашай краіне, і міжнародная супольнасць? Не мыццём, дык катаннем інкарпаруюць краіну ў склад іншай краіны... Нам гавораць — манеўр [падатковы манеўр у РФ па нафце] будзе, калі будзе, як некаторыя кажуць, больш глыбокая інтэграцыя. А некаторыя прама кажуць — мы гатовыя, каб вы шасцю абласцямі ўвайшлі ў склад Расійскай Федэрацыі".

Аляксандр Лукашэнка заявіў, што "святое — гэта суверэнітэт". І ўваходжання ў склад Расіі "не будзе ніколі". Пры гэтым ён перакананы, што "абсалютна незалежных дзяржаваў няма", паведамляе БЕЛТА.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі