Лукашэнка: "Не дай Бог канфлікт — палова мужыкоў не ведаюць, што такое зброя"

Лукашэнка: "Не дай Бог канфлікт — палова мужыкоў не ведаюць, што такое зброя"

Аляксандр Лукашэнка заклапочаны сітуацыяй, калі многія беларускія мужчыны не ўмеюць карыстацца зброяй. У аўторак на нарадзе ў кіраўніка дзяржавы абмяркоўвалася праблема камплектавання беларускага войска, рыхтуюцца новаўвядзенні, якія дабычаць прызыву, адтэрміновак, ухілістаў і г. д.

"Радзіму павінны абараняць усе тыя, хто жыве на гэтай зямлі,цытуе словы Лукашэнкі яго прэс-служба. — Не дай Бог канфлікт — палова мужыкоў не ведаюць, што такое зброя. Я ўжо не гавару пра тое, што яны не ўмеюць ёй карыстацца".

Восенню мінулага года кіраўнік дзяржавы заявіў, што ў выпадку вайны дзяржава раздасць кожнай сям'і пісталеты, аўтаматы і кулямёты. І сем мільёнаў чалавек змогуць абараняцца, сказаў Лукашэнка. Аднак высвятляецца, што раздаць зброю мала. Трэба яшчэ, каб ёй умелі карыстацца.

Па словах беларускага кіраўніка, важна, каб чалавек, які не можа служыць у войску, навучыўся "карыстацца зброяй і ўмець абараняць сваю сям'ю ў цяжкай сітуацыі".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі