Лукашэнка не чакаў, што ў Бабруйску атрымае ў падарунак куртку

Лукашэнка не чакаў, што ў Бабруйску атрымае ў падарунак куртку

У аўторак падчас наведвання ў Бабруйску прадпрыемства "Славянка" Аляксандр Лукашэнка атрымаў традыцыйныя падарункі. Першы — фотаздымак з яго візіту 20-гадовай даўніны. "Калі мы былі маладыя", — так пракаментаваў фота Лукашэнка. Другі падарунак — зімовая куртка, вытворчасці "Славянкі".

"На наступную зіму", — сказаў кіраўніку дзяржавы дырэктар прадпрыемства.

"Ну грошы не трэба плаціць, таму што прарэкламаваў жа", — пажартаваў уладальнік курткі.

Падчас візіту на "Славянку" Аляксандра Лукашэнку найперш цікавіла вытворчасць ахоўных масак. Ён шмат гаварыў пра каранавірус, прызнаўся, што сапсаваў рукі этанолам.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі