Лукашэнка назваў тавараабарот Беларусі і Аўстрыі ганьбай

Лукашэнка назваў тавараабарот Беларусі і Аўстрыі ганьбай

Аляксандр Лукашэнка назваў тавараабарот Беларусі і Аўстрыі ганьбай. Ён складае каля 200 мільёнаў долараў. Беларускі кіраўнік перакананы, што ў краін ёсць вялізны нерэалізаваны патэнцыял, інфармуе БЕЛТА.

12 лістапада Лукашэнка выступіў на аўстрыйска-беларускім дзелавым форуме ў Вене. Ён спыніўся на галоўных прынцыпах у супрацоўніцтве з нашай краінай. "Я найперш хацеў прадэманстраваць сваю павагу да вас, — гаварыў беларускі кіраўнік. — А калі хтосьці хоча яшчэ і сігнал атрымаць, я не супраць. Лічыце, што гэты сігнал вы цяпер атрымліваеце".

Лукашэнка паабяцаў аўстрыйскаму бізнесу падтрымку ў выпадку, калі ён будзе інвеставаць у Беларусь і адносіцца да беларусаў так, як і да аўстрыйцаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Лукашэнка назваў тавараабарот Беларусі і Аўстрыі ганьбай
БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі