Лукашэнка назваў слова, ад якога ў яго ў жылах закіпае кроў

Лукашэнка назваў слова, ад якога ў яго ў жылах закіпае кроў

Аляксандр Лукашэнка назваў слова, ад якога ў яго ў жылах закіпае кроў. Гэта "дзедаўшчына". Беларускі кіраўнік заклікаў курсантаў Вайсковай акадэміі не дапускаць яе ў войску. У пятніцу Лукашэнка наведаў гэтую навучальную ўстанову, паразмаўляў з выкладчыкамі і курсантамі.

"Я ведаю: не бывае войска без дысцыпліны, цытуе словы Аляксандра Лукашэнкі "Беларусь сегодня". — Але не павінна быць і салдафонства. Камандны склад не павінен быць грубіянамі для сваіх падначаленых. Акрамя таго, не дапускайце дзедаўшчыны. Як толькі я атрымліваю паведамленні аб падобных праявах, у мяне проста кроў у жылах закіпае".

Лукашэнка расказаў, як у свой час сам знішчыў дзедаўшчыну ў роце, у якой служыў. Ён параіў будучым афіцэрам ставіцца да людзей па-чалавечы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі