Лукашэнка назваў Міжнародны алімпійскі камітэт бандай і прыгразіў судом

Лукашэнка назваў Міжнародны алімпійскі камітэт бандай і прыгразіў судом

Санкцыі Міжнароднага алімпійскага камітэта моцна закранулі Аляксандра Лукашэнку. Падчас паездкі ў лякарню ў Стоўбцах ён назваў МАК бандай. 

"Трэба нам звярнуцца ў суд. Хай Бах і банда раскажуць, у чым мая віна, што я сваю краіну абараняю?!"перадае яго словы "Пул Першага".

Як распавядала Еўрарадыё, МАК адхіліў увесь выканкам Нацыянальнага алімпійскага камітэта Беларусі ад Алімпійскіх гульняў і ўсіх мерапрыемстваў МАК. Пад санкцыі трапілі ў тым ліку прэзідэнт НАК Аляксандр Лукашэнка і першы віцэ-прэзідэнт Віктар Лукашэнка. Гэта таксама выклікала крыўду з боку беларускага чыноўніка. 

"Але вы што, сабралі ўсе краіны і прынялі рашэнне?? І добра я, навошта дзяцей чапаеце? Няма справядлівасці ў свеце. Калі ты справядлівую палітыку выбудоўваеш — будзеш ворагам", — заявіў Лукашэнка-старэйшы.

МАК правёў расследаванне і выявіў, што беларускі НАК не абараняе спартоўцаў ад палітычнай дыскрымінацыі. Гэта і стала падставай для пакарання. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі