Вы тут

Лукашэнка назваў дату прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі — 2020 год

Аляксандр Лукашэнка / Reuters

19 красавіка падчас выступу з пасланнем да народу і парламента Аляксандр Лукашэнка назваў даты прэзідэнцкіх і парламенцкіх выбараў у Беларусі. Прэзідэнцкія выбары пройдуць у 2020 годзе, парламенцкія раней — у 2019 годзе, найхутчэй 7 лістапада. У бліжэйшы час з'явяцца адпаведныя рашэнні, адзначыў кіраўнік дзяржавы.

"Прэзідэнцкія выбары павінны адбыцца ў 2020 годзе. Што б не адбылося", — заявіў Лукашэнка.

Як вядома, Аляксандр Лукашэнка ўпершыню быў абраны на пасаду кіраўніка дзяржавы ў 1994 годзе. Ён кіруе краінай ужо амаль 25 гадоў.