Лукашэнка: нашы сябры не маюць ранейшых магчымасцяў, каб дапамагчы

Лукашэнка: нашы сябры не маюць ранейшых магчымасцяў, каб дапамагчы

29 сакавіка на нарадзе, прысвечанай грамадска-палітычнай сітуацыі ў Беларусі, Аляксандр Лукашэнка закрануў і эканоміку, эканамічную бяспеку краіны. "Мы жывем не ў закрытым свеце, гаварыў ён. — І сваю ўнутраную, эканамічную найперш бяспеку мы павінны забяспечваць самі".

Лукашэнка, гледзячы на прысутных сілавікоў і старшыню Савета Рэспублікі Наталлю Качанаву, падкрэсліў: "Нам абсалютна няма на каго спадзявацца". А пасля ўдакладніў, што "ў кожнага свае праблемы і свае інтарэсы". "Сваіх сяброў мы ведаем, але і яны ў выніку пандэміі, падзення эканомікі не маюць тых магчымасцяў сёння, на якія мы маглі разлічваць раней", цытуе словы Аляксандра Лукашэнкі sb.by.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі