Вы тут

Лукашэнка напісаў Пуціну ў даведцы, колькі Беларусі каштуе Расія

Reuters

Галоўны рэдактар радыёстанцыі "Эхо Москвы" Аляксей Венедыктаў змясціў у Telegram вытрымкі з даведкі, якую Аляксандр Лукашэнка сёлета перадаваў Уладзіміру Пуціну. Ён атрымаў гэты дакумент падчас нядаўняй паездкі ў Мінск, калі запісваў інтэрв'ю з беларускім кіраўніком. Тады Лукашэнка ў чарговы раз абурыўся, што ў Расіі нярэдка спрабуюць паказаць Беларусь і яе кіраўніка ў якасці нахлебнікаў, "гіры на нагах". З гэтым ён катэгарычна не згодны.  

"Я папрасіў, каб мне цяпер даведку прынеслі,гаварыў Аляксандр Лукашэнка. — Я яе Пуціну, калі засталіся мы ў вузкім коле, без СМІ, прачытаў. Чаго каштуе нам Расія".

Венедыктаў апублікаваў некалькі пунктаў з гэтай даведкі. З іх вынікае, што Пуцін даведаўся пра 120 мільёнаў долараў, якія каштавалі нашай краіне за апошнія восем гадоў вайсковыя аб'екты Расіі на беларускай зямлі, вызваленыя ад арэнднай платы. Набыццё вайсковых узбраенняў і рамонт вайсковай тэхнікі за той жа перыяд каштаваў беларускаму бюджэту 1,8 млрд долараў. Яшчэ мільяд долараў Беларусь патраціла ў 2011-2019 гадах на мытнае абслугоўванне і ахову мяжы "Саюзнай дзяржавы на заходнім контуры".

Можна меркаваць, што гэтыя пункты самыя цікавыя ў згаданай даведцы. На жаль, Аляксей Венедыктаў не паведаміў, ці ёсць у дакуменце агульная лічба, колькі Расія каштуе Беларусі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.