Лукашэнка: Нам хаця б замацавацца на гэтым узроўні, які мы маем

Лукашэнка: Нам хаця б замацавацца на гэтым узроўні, які мы маем

Аляксандр Лукашэнка ў чацвер выказаўся пра цэны, беспрацоўе, “дэкрэт пра дармаедаў”, заробкі. Адбылося гэта падчас ўзгаднення прызначэнняў новых кіраўнікоў мясцовай вертыкалі ўлады, інфармуе БЕЛТА.

Прамаўляючы перад чыноўнікамі, Лукашэнка звярнуў іх увагу на неабходнасць кантроля ў сферы цэнаўтварэння. Паводле яго слоў, у нашай краіне “няма падстаў для росту цэн”. А тым, хто іх неабгрунтавана павышае, кіраўнік дзяржавы прапанаваў “зняць галовы”.

“Інфляцыя ў нас скарачаецца. Хаця б утрымацца на гэтым узроўні, які мы маем”, — заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі