Лукашэнка наладзіў сувязь паміж двума заводамі, якія стаяць на адлегласці 1 км

Лукашэнка наладзіў сувязь паміж двума заводамі, якія стаяць на адлегласці 1 км

Падчас паездкі на Аршанскі інструментальны завод 13 жніўня Аляксандр Лукашэнка высветліў, што работнікі на прадпрыемстве працуюць на станках, якім не адзін дзясятак гадоў. 

Паведамляецца, што кіраўніцтва завода правяло шэраг працэдур па арганізацыі закупкі, але практычных вынікаў пакуль няма. 

Лукашэнка звярнуў увагу, што недалёка ёсць станказавод "Чырвоны барацьбіт", паведамляе яго прэс-служба. Дарэчы, яго кіраўнік Аляксандр Шульгін таксама прысутнічаў падчас візіту ў Оршу. Ён пацвердзіў, што яго завод можа аператыўна паставіць большасць неабходнага абсталявання. 

Кіраўнік дзяржавы даручыў арганізаваць закупку неабходнага абсталявання як у названага прадпрыемства, так і ў іншых айчынных вытворцаў. Імпартнае абсталяванне ён загадаў купляць толькі тое, што не змогуць паставіць беларускія вытворцы. 

Дарэчы, Аршанскі інструментальны завод і "Чырвоны барацьбіт" размяшчаюцца па суседстве. Адлегласць паміж імі па дарозе (што бачна на Google Maps) складае крыху боле за 1 км. Па прамой жа лініі гэтая адлегласць яшчэ меншая.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі