Вы тут

Лукашэнка: на працягу некалькіх дзён мы запусцім першы блок АЭС

Беларуская АЭС / twitter.com/minenergogovby

Фізічны запуск першага блоку Беларускай АЭС можа адбыцца ўжо ў чэрвені 2020 года. Гэта вынікае са слоў Аляксандра Лукашэнкі падчас прызначэння новага прэм'ера і міністраў.

"Літаральна на працягу некалькіх дзён мы запусцім першы блок электрастанцыі, мы атрымаем электраэнергію, гаварыў Лукашэнка. — І не трэба пакутаваць, што яе [электраэнергію] не будзе куды падзець. Народу аддамо! Будуць бліны выпякаць на электрапліце, будуць на аўтамабілях электрычных ездзіць".

Пра хуткі пачатак загрузкі ядзернага паліва нядаўна гаварыў і кіраўнік Расатаму Аляксей Ліхачоў. Паводле яго слоў, чакаліся дакументы, якія дазволяць пачаць фізічны пуск першага блоку.

Беларуская АЭС пабудавана ў Астравецкім раёне Гродзенскай вобласці. Другі блок станцыі плануецца запусціць у 2021 годзе.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.