Лукашэнка можа не баяцца FEMEN падчас візіту ў Кіеў

Пра гэта Еўрарадыё паведамі адна з лідараў украінскага жаночага руху FEMEN Аляксандра Шаўчэнка:


“Пра Пуціна, Лукашэнку ды іншых дыктараў мы думаем заўсёды. Але ўчора нашым актывісткам у Тунісе вынеслі абвінавачвальны прысуд — чатыры месяцы турмы за акцыю пратэсту. І таму ўсе нашы высілкі зараз накіраваныя на тое, каб выцягнуць іх з бруднай афрыканскай турмы і змагацца як мага больш эфектыўней з ісламізмам”.


Як вядома, Аляксандр Лукашэнка можа паехаць ва Украіну 18 чэрвеня.


Нагадаем, 19 снежня 2011 года Іна Шаўчэнка, Аксана Шачко і Аляксандра Нямчынава правялі топлес-акцыю на прыступках КДБ у Мінску. Актывісткі FEMEN трымалі плакаты з надпісамі: "Свабоду палітычным зняволеным" і "Жыве Беларусь!".


Падчас спробы выехаць з Беларусі іх выкралі невядомыя, збілі, пастрыглі і выпэцкалі зялёнкай валасы, забралі тэлефоны і дакументы ды пакінулі ў лесе непадалёк ад беларуска-украінскай мяжы. У адказ актывісткі FEMEN паабяцалі, што яшчэ не раз прыедуць з акцыямі ў Беларусь і будуць арганізоўваць топлес-пратэсты на шляху замежных візітаў Аляксандра Лукашэнкі. Праўда, дагэтуль пагрозу так і не здзейснілі.
 

Эксперты: Януковіч скарыстаецца Лукашэнкам у змаганні з апазіцыяй

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі