Аляксандр Лукашэнка: У нас не павінна быць застою (відэа)

Падчас яе ён нагадаў пра сваё патрабаванне па правядзенні сур'ёзнай ратацыі кадраў і выяўленні перспектыўных кіраўнікоў.

"Я не хаваю і некалькі разоў казаў, што надышоў час сур'ёзнай ратацыі кадраў. У нас не павінна быць застою. Таму калі я прыязджаю на поле, то для мяне не галоўнае ўбачыць, як яго ўбіраюць. Для мяне галоўнае, як працуюць кадры і кіраўнік", — перадае БЕЛТА словы беларускага кіраўніка.

Звяртаючыся да памочніка прэзідэнта — галоўнага інспектара па Мінскай вобласці Мікалая Корбута, Лукашэнка падкрэсліў, што той павінен выяўляць перспектыўныя кадры, якія ў будучыні змогуць заняць розныя адказныя пасады.

Фота — ria.ru, БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі