Лукашэнка: міжнародную дапамогу пусцім на мадэрнізацыю аховы здароўя

Лукашэнка: міжнародную дапамогу пусцім на мадэрнізацыю аховы здароўя

Фінансавая дапамога ад міжнародных структураў будзе накіраваная на мадэрнізацыю сістэмы аховы здароўя. Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў падчас паездкі на бабруйскае прадпрыемства "Славянка", перадае БЕЛТА.

Па словах Лукашэнкі, для аховы здароўя вялікую дапамогу Беларусі акажа Еўропа, а таксама міжнародныя банкі і фонды. Гаворка ідзе пра Міжнародны валютны фонд, Сусветны банк, Еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцця.

Кіраўнік дзяржавы загадаў, каб усе атрыманыя грошы пайшлі на мадэрнізацыю сістэмы аховы здароўя. Найперш — на інфекцыйныя лякарні. "Выратавалі іх, захавалі — вы нават у рэгіёне бачыце: сёння гэта нас ратуе. Калі б "аптымізаваліся", як некаторыя, у нас бы не было інфекцыйных шпіталёў, то мы б мелі тое, што сёння маюць у Заходняй Еўропе", — заявіў Лукашэнка.

Па стане на 6:00 20 красавіка ў Беларусі афіцыйна зарэгістравана 6264 выпадкі заражэння каранавірусам, 51 пацыент памёр, 514 вылечыліся. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі