Лукашэнка: Міністры і губернатары фальсіфікуюць ход і вынікі ўборачнай кампаніі?

Лукашэнка: Міністры і губернатары фальсіфікуюць ход і вынікі ўборачнай кампаніі?

Міністры і губернатары могуць фальсіфікаваць ход і вынікі ўборачнай кампаніі. Такую заяву зрабіў Аляксандр Лукашэнка. У пятніцу ён выслухаў даклад, прысвечаны мерам па аздараўленню сельскагаспарадчых арганізацый. Лукашэнка запатрабаваў, каб яны выходзілі на рэнтабельную вытворчасць.

На нарадзе Аляксандр Лукашэнка згадаў, што ўборачную кампані мусілі скончыць да 7 лістапада. Але гэтага не адбылося.

“Крый божа, калі я замест інфармацыі атрымаю дэзынфармацыю, — цытуе словы Лукашэнкі яго прэс-служба. — Я маю на ўвазе тую інфармацыю, якую мне нядаўна прадставіў Камітэт дзяржкантролю, па якой ці міністры не валодаюць сітуацыяй у сельскай гаспадарцы, ці наўмысна разам з губернатарамі фальсіфікуюць ход і вынікі ўборачнай кампаніі”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі