Вы тут

Лукашэнка загадаў прыбраць ураджай да 7 лістапада. “Засталіся кукуруза і буракі"

Фота: belta.by

Аляксандр Лукашэнка яшчэ ў кастрычніку загадвае прыбраць увесь ураджай да 7 лістапада.

"Хацелася б, каб да 7 лістапада гэтыя працы былі праведзеныя. Ці застанецца ў вас крыху кукурузы на зерне, а можа быць, паспееце прыбраць, і трохі буракоў", — кажа кіраўнік краіны 23 кастрычніка.

Праз два тыдні, 8 лістапада непрыбранымі застаюцца 21% кукурузы і 6% цукровых буракоў. У Міністэрстве сельскай гаспадаркі гэта называюць “нормай”.

“Магчыма, чакаюць больш сухога надвор’я, каб вільгаць не дадавала праблем. Па тэрмінах прыборкі гэта дапушчальна”, — адказваюць у міністэрстве сельскай гаспадаркі. Пра кастрычніцкі загад кіраўніка краіны тут у курсе.

Найменш ураджаю кукурузы прыбралі ў Гомельскай вобласці, засталося яшчэ 30%, цукровых буракоў у гэтай вобласці засталося 7%.