Лукашэнка — міністру абароны: Не займайся глупствам, едзь у вёску (відэа)

Таксама Аляксандр Лукашэнка даручыў вырашыць праблему з недаборам абітурыентаў на патрэбныя краіне прафесіі. Ён мяркуе, што асаблівую ўвагу трэба звярнуць на выкананне планаў мэтавага набору.



Лукашэнка: "Вось цяпер мы пачнем ствараць сістэму ранняй прафарыентацыі. Дзе трэба, дзе не трэба, будзем яе ствараць. Не думаючы пра тое, які ад гэтага будзе вынік. Ці мы не дабралі вайскоўцаў, так? Жадобін [міністр абароны] сёння скажа, як ён выканаў маё даручэнне, калі я яму сказаў: "Слухай, не займайся глупствам, едзь у вёску і ты там знойдзеш добрых курсантаў. У будучым — выдатных генералаў".



Лукашэнка мяркуе, што кожны малады беларус ужо пабываў у Хатыні, Брэсцкай крэпасці і на Лініі Сталіна, ды разумее, што такое абараняць Радзіму. Праца па адбору моладзі ў вайсковыя вучэльні мусіць ісці пастаянна, падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.



Міністэрства адукацыі атрымала заданне вызначыць аптымальныя лічбы прыёму абітурыентаў на ўсе ступені прафесійнай адукацыі — ад прафтэхвучэльні да ВНУ.
 

Нагадаем, у аўторак кіраўнік дзяржавы правёў нараду па ўдасканаленні сістэмы і працы па прыёме ў ВНУ і сярэднія спецыяльныя навучальныя ўстановы. Аляксандр Лукашэнка выказаўся на тэму карупцыі ды адзначыў, што "толькі ідыёт пасля падзей ва Украіне не зробіць высноваў". Паводле яго слоў, сённяшняя беларуская моладзь толькі і думае, як напоўніць кішэні "зялёнай капустай".

Фота — ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі