Лукашэнка лічыць прыярытэтным для Беларусі супрацоўніцтва з Нямеччынай

15 чэрвеня Аляксандр Лукашэнка правёў сустрэчу з надзвычайным і паўнамоцным паслом ФРГ у Беларусі Вальфрамам Маасам. Сустрэча адбылася з нагоды завяршэння яго дыпламатычнай місіі ў нашай краіне.

Падчас сустрэчы Лукашэнка адзначыў, што Беларусь і Нямеччына могуць істотна паглыбіць ўзаемадзеянне, перадае БЕЛТА. Кіраўнік дзяржавы паведаміў, што Беларусь лічыць прыярытэтным супрацоўніцтва з Нямеччынай. Шмат што ў нашай краіне рэалізуецца, зыходзячы з нямецкага эканамічнага досведу, кажа ён. Лукашэнка лічыць перспектыўным далейшае развіццё адносін з Нямеччынай: "Калі мы прымем сумесныя намаганні, то можам значна паглыбіць адносіны паміж Беларуссю і Нямеччынай".

Кіраўнік Беларусі высока ацаніў намаганні Вальфрама Мааса, накіраваныя на ўмацаванне беларуска-германскіх адносін. Ён зазначыў што дыпламат не рабіў крокаў, якія б стваралі нейкае напружанне паміж Беларуссю і Нямеччынай.

У сваю чаргу Вальфрам Маас падкрэсліў, што Беларусь належыць да еўрапейскай сям'і народаў.

Фота — БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі