Лукашэнка: Кітай атрымаў найлепшыя ў Еўропе ўмовы вядзення бізнесу (відэа)

Гаворка ішла пра рэалізацыю ў Беларусі шэрагу эканамічных праектаў сумесна з кітайскімі кампаніямі. Гэта мадэрнізацыя энергасістэмы, цэментнай галіны, электрыфікацыя чыгункі. Найбольшыя інвестыцыйныя праекты — будаўніцтва Кітайска-беларускага індустрыяльнага парку і вытворчасць легкавых аўтамабіляў з удзелам кітайскай кампаніі "Джылі".

Лукашэнка: "Беларускім бокам прадастаўленыя найбольш спрыяльныя льготныя на еўрапейскай прасторы ўмовы для вядзення бізнесу. У гэтай сувязі мы разлічваем на большую інвестыцыйную актыўнасць кітайскага боку. Тым больш што праект будаўніцтва Парку асабіста падтрыманы кітайскім кіраўніцтвам".

Нагадаем, сёння стала вядома, што Кітай адкрые беларускім банкам дзве крэдытныя лініі на 1 мільярд долараў для фінансавання інвестыцыйных праектаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі